Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 54 человека

Асаблівасці міні-музея “Беларуская хатка”, створанага ў ДУА “Яслі-сад № 56 г. Бабруйска”

Дата: 17 ноября 2019 в 21:26, Обновлено 17 ноября 2019 в 21:37

Асаблівасці міні-музея “Беларуская хатка”, створанага

ў ДУА “Яслі-сад № 56 г. Бабруйска”

Інтэр'ер музея пастаянны. Змяняюцца толькі асобныя экспазіцыі і дэкаратыўныя элементы, якія адлюстроўваюць сезонныя змены: букеты з кветак, галінак, гародніна, садавіна.

Музейны прадмет дае багатую ежу: гістарычнае мінулае роднай вёскі, горада, краіны. Таму асноўнай задачай з'яўлялася не стварэнне музейнай атмасферы, а ўвядзенне дзяцей у асаблівы самабытны свет шляхам яго дзейснага пазнання. Дзеці з задавальненнем прыходзяць у музей, дзе яны могуць адчуць, што яны самі, і тыя, хто побач, з'яўляюцца часткай "вялікай гісторыі" сваёй краіны. У сапраўдных музеях чапаць нічога нельга, а вось у міні-музеі нашай установы не толькі можна, але і трэба! Усе экспанаты сапраўдныя, яны не размяшчаюцца за шклом і не стаяць за агароджай. Міні-музей можна наведваць кожны дзень, самому мяняць, перастаўляць экспанаты, браць іх у рукі і разглядаць, гуляць. Практычна ўсе прадметы можна вывучаць, разбіраць, разглядаць беларускія касцюмы. Фізічныя і эмацыйныя адчуванні з прадметам (яго фактура, вага, памер, спецыфічныя рысы) больш, чым словы даюць уяўленне пра асаблівасці матэрыялаў, аб іх падабенстве ці адрозненні, аб спосабах засваення. 

У звычайным музеі дзіця – толькі пасіўны сузіральнік, а тут, у міні-музеі яно-сааўтар, творца экспазіцыі. Прычым не толькі ён сам, але і яго тата, мама, бабуля і дзядуля могуць ўдзельнічаць ў стварэнні яго.

Стварэнне міні-музея-вынік мэтанакіраванай, творчай, пошукава-даследчай працы педагагічнага калектыву нашай дашкольнай установы, а таксама вынік зносін, сумеснай працы выхавальнікау даўкольнай адукацыі, дзяцей і іх сем'яў. Уключэнне музея народнага побыту ў адукацыйную прастору ўзбагачае развіццёвае асяроддзе новым сэнсам. Не выпадкова яго называюць інфармацыйна-камунікатыўнай сістэмай, якая выконвае педагагічную функцыю. Менавіта тут для дзіцяці адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.

Источник: Козловская, И. И. Приобщение детей старшего дошкольного возраста к истокам национальной культуры через музейную педагогику: квалификационная работа / И.И.Козловская. Минск: БГПУ им. М.танка, Институт повышения квалификации и переподготовки. Факультет повышения квалификации специалистов образования, 2017.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.