Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 54 человека

Гісторыя стварэння міні-музея

Дата: 17 ноября 2019 в 21:18, Обновлено 21 ноября 2019 в 23:15

Гісторыя стварэння міні-музея

Калекцыя музея пачыналася са звычайных прадметаў беларускага быту: рушнікоў, посуду. Так адна рэч за адной пачалі папаўняць калекцыю хатніх рэчаў. Пасля таго. як колькасць экспанатаў павялічылася, было вырашана аформіць міні-музей у выглядзе вясковай хаты.

Міні-музей «Беларуская хатка» ўяўляе сабой адлюстраванне вясковага жылога памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і прыкладнога мастацтва. Асаблівай абстаноўкай або ўбраннем беларуская хата, вядома ж, не адрозніваецца.

Хатка, як належыць ёй быць, з вобразамі, з ручнікамі ручной вышыўкі нашых продкаў, белымі фіранкамі на вокнах, вясковай печчу і, вядома ж, з калыскай. У якасці экспанатаў у ёй служаць розныя прадметы побыту (збан, куфар для захоўвання адзення, вілкі, чыгун, самавар, і, пяльцы, карыта), дэкаратыўна-прыкладной творчасці (сурвэткі, абрусы, саматканыя палавікі, вышыўкі, цацкі, ручнікі), нацыянальныя касцюмы і іх элементы, лялькі ў нацыянальных касцюмах, народныя інструменты, цацкі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.